Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

АНЛАЙН-ПЛАТФОРМА «НУЛЯВОГА ВЕРАСНЯ» ЗАПУШЧАНА Ў БЕЛАРУСІ

Дата: 12 сентября 2020 в 21:11, Обновлено 15 сентября 2020 в 21:14
120 просмотров

Яе мэта – аб'яднаць спецыялістаў па рабоце з дзецьмі, бацькоў, СМІ, кампаніі і лідараў думак, каб прадухіліць булінг сярод дзяцей. Ініцыятарам платформы выступіла група інтэлектуальных валанцёраў.

Булінг – від псіхалагічнага або фізічнага гвалту, калі адбываецца сістэматычны пераслед аднаго або некалькіх дзяцей групай. Сёння для цкавання ўсё часцей выкарыстоўваюцца інтэрнэт-тэхналогіі: смартфоны, месенджары і сацыяльныя сеткі. Такім чынам булінг ператвараецца ў кібербулінг.

Згодна з Нацыянальным даследаваннем па ацэнцы сітуацыі з гвалтам у дачыненні да дзяцей, якое праводзілася ў 2018 годзе шэрагам дзяржаўных устаноў краіны пад эгідай ЮНІСЕФ, у беларускіх школах шырока распаўсюджана цкаванне дзецьмі адно аднаго. Так, кожнае другое дзіця, якое навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, і два з пяці навучэнцаў ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі былі ахвярамі гвалту ў школьным асяроддзі. Пры гэтым пра ганенні з боку аднагодкаў і старэйшых дзяцей паведамілі 53,3 % вучняў 8–11 класаў інтэрнатных устаноў; 60,1 % – вучняў 5–7 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 82,1 % вучняў 5–7 класаў інтэрнатных устаноў. А па звестках даследавання Mіcrosoft, у свеце з кібербулінгам сутыкаецца 65 % дарослых і падлеткаў.

«Самы эфектыўны сродак супраць булінгу – распаўсюджванне ідэі аб яго недапушчальнасці, каб дзеці разумелі, што цкаванне можа зламаць жыццё іншаму чалавеку, выклікаць дэпрэсію ці стаць прычынай нежадання жыць, а бацькі ведалі, як рэагаваць на паводзіны дзіцяці, калі яно стала ўдзельнікам булінгу».

Платформа акумулюе наступную інфармацыю:

1. Для дзяцей: інструкцыя, што такое цкаванне, як дзейнічаць, калі цябе цкуюць альбо калі ты з'яўляешся сведкам булінгу ці агрэсарам. Да каго звярнуцца па дапамогу. Інструкцыяй можна скарыстацца самастойна і падзяліцца ёй з сябрамі. У планах платформы – стварэнне YouTube- і Тelegram-кантэнту для дзяцей ад спецыялістаў па рабоце з дзецьмі, які змяшчае інфармацыю аб тым, як абараніць сябе і сваіх сяброў ад булінгу.

2. Для бацькоў: памятка, як адрозніць булінг ад канфлікту, а таксама інструкцыя «Што рабіць, калі ваша дзіця – удзельнік цкавання». У далейшых планах – стварэнне YouTube- і Тelegram-кантэнту для бацькоў ад спецыялістаў па рабоце з дзецьмі з адказамі на пытанні, як вырашаць праблему булінгу сярод дзяцей разам.

3. Для спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі: Тelegram-канал для фарміравання супольнасці, зацікаўлена ў абмене ведамі і вопытам па рабоце з праблемай булінгу сярод дзяцей. Тут будзе прапаноўвацца анонс вэбінараў, прамых эфіраў і анлайн-лекцый ад айчынных і замежных спецыялістаў у сферы дзіцячага булінгу.

– Гвалт у школьным асяроддзі – адна з найбольш вострых сацыяльных праблем сярод моладзі ва ўсім свеце і ў нашай краіне. Пра гэта сведчыць і статыстыка зваротаў у Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі: кожны чацвёрты звязаны з праблемамі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. Доўгі час цкаванне лічылася хоць непазбежным, але бяспечным злом у дзіцячых калектывах, аднак сёння псіхолагі ўпэўненыя ў тым, што падобны вопыт зусім не бяскрыўдны і можа мець сур'ёзныя наступствы. Справіцца з цкаваннем у адзіночку практычна немагчыма, а таму вельмі важна, каб дзіця, якое стала ахвярай ці сведкам булінгу, расказала пра яго бацькам, настаўніку або школьнаму псіхолагу. Абараніць дзяцей ад гвалту – задача дарослых, і наша галоўная зброя ў барацьбе з булінгам – гэта чуласць, інфармаванасць, здольнасць убачыць праблему і своечасова прыйсці на дапамогу.

З цягам часу анлайн-платформа будзе напаўняцца кантактамі спецыялістаў і ўстаноў, якія прафесійна працуюць над прадухіленнем цкавання і аказваюць дапамогу дзецям і іх бацькам. Ініцыятары «Нулявога верасня» працягваюць збіраць аднадумцаў, каб разам прадухіляць булінг сярод дзяцей, і гатовыя разгледзець любыя прапановы па супрацоўніцтве ад камерцыйных і некамерцыйных арганізацый, аднадумцаў і валанцёраў. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.