Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

З Сусветным днём настаўніка!

Дата: 5 октября 2023 в 09:34
36 просмотров

Дзень настаўніка – прафесійнае свята ўсіх педагогаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да становішча педагогаў у сучасным грамадстве, іх ролі ў адукацыі і грамадскім развіцці.

5 кастрычніка 1966 года скліканая ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла першы міжнародны дакумент, які вызначыў умовы працы настаўніцтва, – Рэкамендацыю «Аб становішчы настаўнікаў». У ім замацоўваліся правы і абавязкі педагогаў і міжнародныя нормы, якія тычацца падрыхтоўкі настаўнікаў, павышэння іх кваліфікацыі, прыёму на працу і ўмоў працы. Афіцыйна Сусветны дзень настаўніка адзначаецца з 1994 года. Усталяванае прафесійнае свята дазваляе звярнуць увагу на поспехі ў педагагічнай працы, адзначыць заслугі лепшых спецыялістаў, а таксама акрэсліць праблемы педагогаў на нацыянальным і сусветным узроўнях.

Дзень настаўніка ўваходзіць у сістэму сусветных і міжнародных дзён ААН. Звыш за 100 дзяржаў адзначаюць гэта прафесійнае свята 5 кастрычніка. У нашай краіне, а таксама ў Латвіі, Украіне, Кыргызстане, Казахстане і Малдове Дзень настаўніка святкуецца ў першую нядзелю кастрычніка.

Праца настаўнікам дае ўнікальную магчымасць пераўтвараць патэнцыял навучэнцаў, забяспечваючы іх інструментамі, неабходнымі для асобаснага развіцця і пабудовы ўстойлівай будучыні. Аднак у многіх частках свету колькасць настаўнікаў скарачаецца з беспрэцэдэнтнай хуткасцю. Гэта звязана з пагаршэннем умоў іх працы і зніжэннем статусу прафесіі.

Тэма Сусветнага дня настаўніка ў 2023 годзе – «Настаўнікі для якаснай адукацыі: глабальная неабходнасць барацьбы з недахопам настаўнікаў». Галоўнае пытанне на парадку дня: як спыніць скарачэнне колькасці настаўнікаў і якія меры трэба прыняць для прыцягнення людзей у гэтую прафесію па ўсім свеце. З мэтай павышэння прэстыжу прафесіі настаўніка і дэманстрацыі яе каштоўнасці падчас мерапрыемстваў будуць прааналізаваны праблемы, паказаны метады прыцягнення, утрымання і матывавання настаўнікаў і педагогаў. Таксама будуць разгледжаны спосабы выказвання прызнання і актыўнай падтрымкі настаўнікаў у сферы адукацыі, на ўзроўні грамадства, супольнасці і сям'і.

У жыцці кожнага з нас былі педагогі, якія дапамаглі нам стаць тымі, кім мы ёсць.
Падзякуем нашым настаўнікам і ўсім педагогам за іх нялёгкую працу.
За цярпенне і веру ў вучняў. За адданасць прафесіі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.