Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

НА ФІЗІКА-МАТЭМАТЫЧНАЙ НЯДЗЕЛІ

Дата: 5 декабря 2016 в 22:06, Обновлено 12 декабря 2016 в 22:49
655 просмотров

Пазакласная работа па фізіцы і матэматыцы мае вялікае агульнаадукацыйнае, выхаваўчае і развіццёвае значэнне. Яна не толькі спрыяе паглыбленню ведаў па фізіцы, але і садзейнічае пашырэнню культурнага кругагляду, эрудыцыі вучняў, развіццю іх творчай актыўнасці, духоўна-маральнай сферы, эстэтычных густаў і таму павышае матывацыю да вывучэння фізікі. З 28 лістапада па 03 снежня 2016 года ў Лужкоўскім дзіцячым садзе–базавай школе праходзіў тыдзень фізікі і матэматыкі пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Кармужаніна А.А. і настаўніка матэматыкі Гімбіцкага С.А. Тыдзень праходзіў па плану зацверджанаму дырэктарам установы адукацыі Беляцкай Т.П.. Тыдзень прайшоў пад дэвізам: «З фізічнымі і матэматычнымі ведамі у будучыню».

Правядзенне тыдня фізікі і матэматыкі стала ўжо добрай традыцыяй. Гэтае мерапрыемства накіравана на павышэнне цікавасці да фізіка-матэматычнай навукі, развіцце творчых здольнасцей вучняў. У гэтыя дні праводзяцца як масавыя, так і групавыя і індывідуальныя формы работы па фізіцы і матэматыцы. Мерапрыемства аб’ядноўвае вучняў рознага ўзросту і розных інтарэсаў, стварае шырокую прастору для зносін.


У гэтым годзе былі праведзены цікавыя мерапрыемствы: «Гутаркі аб асноўных дасягненнях навукі у ХХ стагоддзі»;  «Гульня – “КВН”» ;
Гульня - «Фізіка-матэматычнае  ралі»; 
Брэйн-рынг  “Юныя знаўцы фізікі” ;
Конкурса малюнкау (1-4 кл.) ;  
Матэматычная гульня “Шчаслівы выпадак” ;
Конкурс фізічных загадак (1-4 кл.) ;
Гульня - віктарына па фізічных велічынях; 
Віктарына па матэматыцы;
Гутаркі аб знакамітых фізіках
Гульня  “Матэматычны алфавіт” ; 
Гульня “ Слабае звяно”.  


    Праходзіў адкрыты конкурс па адгадванню загадак, рэбусаў, шарад на фізічныя тэмы. Была арганізавана выстава лепшых сшыткаў вучняў 5 -9 класаў па фізіцы і матэматыцы
На школьнай лінейцы былі падведзены вынікі праведзення  прадметнага тыдня па матэматыцы і самыя актыўныя атрымалі каштоўныя падарункі. 
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.