Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

КОНКУРС "ГАВАРЫ СА МНОЙ ПА БЕЛАРУСКУ"

Дата: 12 марта 2016 в 18:50
535 просмотров

11.03.2016 года прайшоў раённы этап абласнога конкурсу рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску”, у якім прынялі ўдзел вучаніца 8 класа Шчурава Вулляна і вучаніца 9 класа Прусава Ірына.
У 1 туры дзяўчынкі прадставілі мультымедыйнае эсэ па гаступных тэмах: 8 клас - «Мне сняцца сны аб Беларусі» Я.Купала; 9 клас - «Я знаю: скарб ляжыць у куфрах старадаўніх» П.Панчанка.
2 тур. Маўленне. Удзел прымалі вучні ўсіх школ. Трэба было скласці вуснае выказванне на адну з прапанаваных тэм. На працягу 15 мінут вучні рыхтавалі прамову на адну з 2 прапанаваных тэм. Кожны з удзельнікаў выступаў да 5 мінут і адказваў на пытанні журы.
Вучаніца 8 класа Шчурава Вулляна па выніках двух тураў атрымала дыплом ІІ ступені. Малайчына! Так трымаць!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.